Лабізм для чайнікаў. Неабходнае дапаўненне
- 3.02.2012, 13:05
Становяцца вядомымі нюансы кантракту Вольгі Стужынскай па лабіраванні скарачэння спісу неўязных.
Аб гэтым можна даведацца на сайце яе Офіса «За дэмакратычную Беларусь»:
У Беларусі зарэгістраваная новая арганізацыя Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый». Галоўнай мэтай Офіса стане садзейнічанне развіццю партнёрскіх адносінаў і ўсталяванне кантактаў паміж арганізацыямі Беларусі і краін Еўразвяза і Рады Еўропы, а таксама аказанне ім падтрымкі ў распрацоўцы сумесных праграм і праектаў у сацыяльнай, культурнай, экалагічнай, прававой сферах.
Акрамя таго, адной з найважных задач у дзейнасці Офіса з'яўляецца распаўсюджванне інфармацыі аб дасягненнях у згаданых вышэй і іншых сферах жыцця грамадства Беларусі і краін ЕЗ.
Гэта значыць, «офіс» лёгка атрымаў рэгістрацыю ў Беларусі, чым не можа пахваліцца ніводная грамадская арганізацыя дэмакратычнай арыентацыі, якая працуе ўнутры краіны, адзначае ў сваім блогу адзін з лідэраў кампаніі Free Belarus Now Мікалай Халезін.