BE RU EN

У Баранавічах збіраюць подпісы супраць «чарнілаў»

  • 7.02.2012, 12:39

Баранавіцкі актывіст АГП Рыгор Грык падаў у гарвыканкам больш за сто подпісаў за тое, каб абмежаваць гандаль танным віном.

Рыгор Грык кажа, што ўжыванне такога алкагольнага напою надзвычай небяспечна адбіваецца на здароўе, таму ў перспектыве яго варта было б забараніць, перадае «Радыё Свабода».

«Заўсёды па тэлебачанні ўсе кажуць, што вымірае наш народ. Я збіраў подпісы, каб у Баранавічах і Баранавіцкім раёне ўвечары спынілі продаж пладова-ягадных вінаў, ці, як у народзе іх завуць, «чарнілаў». Збіраў каля крамаў, прадпрыемстваў, проста на вуліцы, і бачу, што людзі вельмі ахвотна падпісваюцца. Найбольш актыўна падпісваюцца жанчыны, але і мужчыны добра ўспрымаюць ідэю. Бо ўсе ж разумеюць, што ў такіх вінах ніякага віна няма, там хімія адная. Можа, дзякуючы збору подпісаў улады нешта зробяць, бо будзе зварот ад народа», - кажа Грык.

Зараз збор подпісаў супраць «чарнілаў» працягваецца ў Баранавіцкім раёне.

Апошнія навіны