З МДЛУ адлічылі трох актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»
- 7.02.2012, 14:34
6 лютага з МДЛУ адлічылі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандра Салдаценку, Аляксандра Вялітчанку і Мікіту Каваленку.
Студэнты раней адбылі адміністрацыйныя арышты за ўдзел у акцыях салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, піша ПЦ «Вясна».
Аляксандр Салдаценка быў асуджаны на 7 сутак арышту за ўдзел у акцыі 25 кастрычніка 2011 года. Пасля затрымання на акцыі 26 кастрычніка 2011 гожа Аляксандр Вялітчанка атрымаў 15 сутак арышту, а Мікіта Каваленка - 10 сутак.
Аляксандра Вялітчанку затрымлівалі за ўдзел у акцыі 2 жніўня 2011 года каля будынка Горацкай калоніі, у якой тады адбываў пакаранне палітвязень Зміцер Дашкевіч. Тады яго пакаралі штрафам у памеры 30 базавых велічынь.
У лістападзе 2011 году рэктар МДЛУ Наталля Баранава вынесла студэнтам «афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзінаў» (копія- на здымку ніжэй), тым самым перавысіла свае службовыя паўнамоцтвы. З гэтай нагоды актывісты падрыхтавалі скаргі ў пракуратуру і Міністэрства адукацыі.