BE RU EN

ЕЗ заклікае беларускія ўлады спыніць катаванні

  • 7.02.2012, 22:10

ЕЗ заклікае Беларусь выконваць міжнародныя абавязальніцтвы па забеспячэнні поўнай забароны на катаванні і жорсткае, бесчалавечнае, зневажальнае абыходжанне.

«Прадстаўніцтва ЕЗ глыбока заклапочанае годнымі даверу паведамленнямі аб катаваннях, дрэнным абыходжанні і бесчалавечных умовах утрымання, якія ўжываюцца ў адносінах да палітычных зняволеных», - паведаміла БелаПАН прэс-служба еўрапейскай дыпламатычнай місіі.

Дыпламаты занепакоеныя, у прыватнасці, паведамленнямі пра ўмовы ўтрымання асуджаных кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча, палітыкаў Зміцера Дашкевіча і Зміцера Бандарэнкі, прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.

Прадстаўніцтва таксама нагадала «аб сваім прынцыповым непрыманні смяротнага пакарання пры любых абставінах» і выказала вялікае шкадаванне ў сувязі з вынясеннем смяротных прысудаў асуджаным за тэрарызм Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.

«Прадстаўніцтва ЕЗ заклікае ўлады Беларусі не прыводзіць смяротныя прысуды ў выкананне і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці кроку да яго канчатковай адмены», - паведамляе прэс-служба.

Апошнія навіны