BE RU EN

Кошты працягваюць расці

  • 8.02.2012, 12:19

Толькі па афіцыйных дадзеных спажывецкія кошты на тавары і паслугі за месяц павялічыліся на 1,9%.

У гадавым вылічэнні (да студзеня мінулага года) інфляцыя склала 109,7%, паведамляе БелТА.

Харчовыя тавары ў студзені 2012 года падаражэлі на 2,2%, нехарчовыя - на 1,6%.

Кошты вытворцаў прамысловай прадукцыі ў студзені 2012 года павялічыліся на 2,4%, у тым ліку на інвестыцыйныя тавары - на 6,2%, прамежкавыя тавары - 2,0%, спажывецкія тавары - 1,6%.

Кошты і тарыфы на платныя паслугі ў студзені 2012 года ў параўнанні са снежннем 2011 года выраслі на 1,8%.

Апошнія навіны