МФ: «БТ - публічны дом, дзе душу прадаюць за грошы» (Фота)
- 8.02.2012, 14:03
Маладафронтаўцы заўважылі правасць некаторых выказванняў старшыні БТ Генадзя Давыдзькі, які выказаўся за легалізацыю прастытуцыі.
«Насамрэч, спадар Давыдзька, варта задумацца аб прастытуцыі, калі ты хлусіш ў імя грошай. Продаж свайго сумлення нічым не лепшы за продаж свайго цела. І пасля апошняга рэпартажу аб БАЖ і ўсіх пасквіляў ад БТ Давыдзьку варта ўдумацца ў тое, што ён кажа», - паведамляе прэс-служба «Маладога фронту».