Дыпскандал з Беларуссю абмяркуюць сёння ў Брусэлі
- 1.03.2012, 10:29
Беларусь уключаная ў парадак дня з-за ад'езду амбасадараў Еўразвяза.
У Брусэлі сёння пачынае працу саміт па праблемах беспрацоўя і стымуляванні эканамічнага росту ў рэгіёне.
Таксама будзе разгледжанае беларускае пытанне, паведамляе Radio Free Europe (пераклад - charter97.org). Чакаецца, што лідэры ЕЗ заклічуць да ўзмацнення санкцый супраць беларускага рэжыму.
Уключэнне Беларусі ў парадак дня адбылося пасля дыпламатычнага скандалу паміж Брусэлем і Менскам і адклікання еўрапейскіх амбасадараў з беларускай сталіцы.