BE RU EN

Германія, Францыя і Польшча прыгразілі новымі санкцыямі

  • 1.03.2012, 10:36

Найбуйныя краіны ЕЗ запатрабавалі ад уладаў Беларусі вызвалення палітвязняў.

Германія, Францыя і Польшча пасля адклікання сваіх амбасадараў з Беларусі прыгразілі гэтай краіне новымі санкцыямі.

Міністры замежных спраў трох дзяржаў Еўразвяза заявілі пра гэта ў Берліне на паседжанні форуму «Веймарскай трыкутнік» - трохбаковага палітычнага інстытута, заснаванага Берлінам, Парыжам і Варшавай два дзесяцігоддзі таму для правядзення, перш за ўсё, палітычных кансультацый.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Германіі, Францыі і Польшчы запатрабавалі вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі і ажыццяўлення там дэмакратычных рэформаў.

У адваротным выпадку будуць уведзеныя дадатковыя санкцыі супраць Менска, перасцераглі кіраўнікі МЗС трох краін, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Апошнія навіны