BE RU EN

Для з'езду АГП няма залы

  • 1.03.2012, 13:53

Пад пагрозай зрыву можа апынуцца правядзенне з'езду Аб'яднанай грамадзянскай партыі, які прызначаны на 31 сакавіка.

«Мы пачалі атрымліваць адмовы ад уладальнікаў памяшканняў, дзе мы хацелі б правесці партыйны форум. Па крайняй меры, адмоўны адказ ужо далі ў кінаканцэртнай зале «Менск», міжнародным адукацыйным цэнтры IBB. Усяго мы накіроўвалі лісты ў 12 арганізацый, сярод якіх, напрыклад, гасцініца «Юбілейная», Палац прафсаюзаў і іншыя», - паведаміла «Радыё Свабода» старшыня выканкама АГП Аксана Крышчановіч.

Аксана Крышчановіч кажа, што для правядзення з'езду неабходная зала не меншчым на 200 месцаў - каля 170 дэлегатаў плюс госці і журналісты. Дэлегаты зацвердзяць партыйную стратэгію і прымуць рашэнне аб правядзенні палітычнай кампаніі «За сумленныя выбары».

АГП была створана ў 1995 годзе. Першым яе старшынём быў абраны Станіслаў Багданкевіч. Да гэтага часу ён застаецца ганаровым старшынём. З 2000 года партыю ўзначальвае Анатоль Лябедзька.

Апошнія навіны