BE RU EN

Ярмошына заваблівае на «выбары» тэледэбатамі

  • 12.03.2012, 9:20

Кіраўніца ЦВК абяцае на так званых «парламенцкіх выбарах» тэлевізійнае шоў.

«У нас не толькі кандыдаты ў прэзідэнты, але і кандыдаты ў дэпутаты зараз атрымалі магчымасць дэбатаваць у тэле- і радыёэфіры, калі, вядома, кандыдаты не пабаяцца выйсці ў эфір», - сказала Лідзія Ярмошына. Яна таксама адзначыла,што «на будучых выбарах будзе істотная празрыстасць пры падліку галасоў». Таксама спрошчанае вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, перш за ўсё ад палітычных партый, паведамляе БелТА.

Лідзія Ярмошына нагадала, што заканадаўства аб выбарах у Беларусі змянялася ў 2010 годзе, і па ім ужо былі праведзеныя «выбары» дэпутатаў мясцовых саветаў і прэзідэнцкія выбары. «Парламенцкія выбары» будуць праходзіць па змененых нормах упершыню.

Ці накіруюцца ўсе ўдзельнікі дэбатаў і «выбараў» па зменены правілах адразу ў СІЗА КДБ ці каму-небудзь дазволяць «пакаяцца» ў эфіры БТ, кіраўніца ЦВК не ўдакладніла.

Апошнія навіны