Аўтуховіч: Адчуў, што я не самотны
- 12.03.2012, 10:42
Бярозаўскія актывісты атрымалі лісты і віншаванні ад палітвязняў Зміцера Дашкевіча і Мікалая Аўтуховіча.
Па словах сябра БНФ Тацяны Аліхвер, вельмі прыемна было атрымаць вестку і даведацца, што палітвязні мужна трымаюцца:
- Я павіншавала з Калядамі ўсіх палітвязняў і атрымала вестку ад Зміцера Дашкевіча і Мікалая Аўтуховіча. Яны вельмі ўдзячныя. Вось, што піша Аўтуховіч: «Дзякуючы шматлікім неабыякавым людзям, я адчуў сілу духу ў сабе. Адчуў, што я не самотны. Дзякуй вам».
Дашкевіч і Аўтуховіч пажадалі жанчынам і іхнім сем'ям дабра, шчасця і радасці, перадае «Радыё Рацыя».
Жанчыны паведамілі, што абавязкова падзякуюць іх за вестачкі, будуць падтрымліваць сілу духу сапраўдных мужчын, якія пакутуюць за долю і волю ўсіх беларусаў.