Аляксандр Сасноў: У грамадстве наспяваюць гронкі гневу
- 13.03.2012, 11:55
У краіне наспявае негатыў у адносінах да ўладаў, і гэты факт выклікае ў іх агрэсію, лічыць выканаўчы дырэктар НІСЭПД.
«У грамадстве наспяваюць гронкі гневу, - заявіў сайту АГП Аляксандр Сасноў. - Улада перабрала з падманам. Яна падманвае нават сваіх, так званую маўклівую большасць, якая ўвесь час падтрымлівала ўладу. Нават у яе ўжо ўзнікаюць негатыўныя думкі ў адносінах да нашай улады. Гэта агульная тэндэнцыя.
Таму нездарма закручваюцца гайкі, нездарма ўзмацняюцца рознага кшталту спецслужбамі рознага кшталту дзеянні. Менавіта з гэтым звязаныя спробы прыдушыць апазіцыю».