BE RU EN

Ваенкаматы дапамагаюць «адкасіць» ад войска за $1500-2000

  • 13.03.2012, 13:07

Хабар за «вырашэнне пытання» з тэрміновай службай у войску, які бяруць некаторыя нядобрасумленныя супрацоўнікі ваенкаматаў, вар'іруюцца ў межах $1,5-2 тыс.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі (ГУБЭЗ КМ) МУС Беларусі палкоўнік міліцыі Эдуард Нікіцін, перадае БелТА.

«На сённяшні дзень ужо больш за два дзесяткі такіх злачынстваў выяўлена», - кажа начальніка ГУБЭЗ. Ён патлумачыў, што злачынствы, як правіла,з дзяйсняюцца супрацоўнікамі камісарыятаў і медыкамі, якія ўступаюць у змову.

Апошнія навіны