BE RU EN

Еўракамісар Штэфан Фюле просіць Каваленку спыніць галадоўку

  • 13.03.2012, 15:21

Штэфан Фюле, камісар Еўразвяза па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства, даслаў ліст Сяргею Каваленку з просьбай спыніць галадоўку.

Пра гэта Штэфан Фюле паведаміў у сацыяльнай сетцы Твітэр.

«Беларусь мае патрэбу ў ім і іншых людзях, якія змагаюцца за правы чалавека і дэмакратыю», - напісаў еўракамісар.

Нагадаем, Сяргей Каваленка пачаў галадоўку яшчэ 19 снежня 2011 года. Праз 30 дзён пад ціскам адміністрацыі Віцебскага СІЗА ён яе спыніў і аднавіў 8 лютага.

Каваленка асуджаны за ўхіленне ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады і 1 месяц. А да абмежавання волі ён прысуджаны за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску ўзімку 2010 года.

Зараз палітвязень ужо важыць 51 кілаграм пры росце 1 метр 82 сантыметры.

Апошнія навіны