Цукар падаражэў
- 14.03.2012, 2:00
У Беларусі з 14 сакавіка на 7% падаражэў цукар.
У адпаведнасці з пастановай Міністэрства эканомікі № 16 ад 13 сакавіка, лімітавы максімальны рознічны кошт цукру-пяску, расфасаванага ўспажывецкую ўпакоўку развесам ад 500 грамаў да 1 кілаграма уключна, усталяваны ў памеры 7500 рублёў за кілаграм (+7%).
Пастанова абавязвае юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць аб'екты аптовага, рознічнага гандлю і грамадскага харчавання, вырабіць па стане на 24 кастрычніка 2011 пераацэнку рэшткаў цукру ў адпаведнасці са змяненнямі, прадугледжанымі пастановай, з аднясеннем розніцы ад пераацэнкі рэшткаў прадукцыі згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Апошні раз кошт цукру павышалўся 23 кастрычніка 2011 года - на 16,7% - да 7 тысяч за кіло.