BE RU EN

У Магілёве ўвялі абмежаванне на продаж цукру

  • 14.03.2012, 9:45

Норма продажу ў адны рукі складзе не больш за 5 кілаграм.

Чыноўнікі тлумачаць такую ​​меру скупкай ў гандлёвых аб'ектах вобласці вялікіх партый цукру, паведамляе «Еўрарадыё». У загадзе упраўлення гандлю аблвыканкама таксама адзначаецца, што фізічныя асобы адзін раз маюць права на закупку большага аб'ёму цукру ў выпадку правядзення асабістых масавых мерапрыемстваў, напрыклад, вяселля або юбілею.

Апошні раз абмежаванні на продаж цукру ў Магілёве дзейнічалі ў ліпені мінулага года.

Апошнія навіны