BE RU EN

Зміцер Дашкевіч зноў змешчаны ў ШІЗА

  • 14.03.2012, 16:26

Па словах адміністрацыі выпраўленчай установы, Зміцер Дашкевіч адмаўляецца выконваць законныя патрабаванні ахоўнікаў.

Паплечнікі Дашкевіча заяўляюць аб правакацыі супраць лідэра «Маладога Фронту», перадае «Радыё Рацыя».

Па словах нявесты палітвязня Анастасіі Палажанка, яшчэ ў мінулым сваім лісце Дашкевіч рыхтаваўся да такога развіцця падзей і не выключаў новага пакарання штрафным ізалятарам. Там яго наведаў адвакат.

«Стала вядома, што Дашкевіч зноў знаходзіцца ў ШІЗА. Невядомая канкрэтная прычына, адмаўляюцца казаць, тлумачаць, што Дашкевіч адмаўляецца выконваць іхнія патрабаванні. Пакуль нават невядома, на які тэрмін змешчаны. Літаральна ў кожным лісце ён пісаў, рыхтуйцеся, што зноў вярнуся ў ШІЗА», - кажа Анастасія.

Зміцера Дашкевіча кідаюць у штрафны ізалятар Глыбоцкай калоніі ўжо трэці раз за некалькі апошніх месяцаў.

Па словах Анастасіі Палажанка, адміністрацыя калоніі ў гэты раз зноў не дала адвакату пагаварыць з вязнем сам-насам. Гутарка праходзіла праз шкло ў прысутнасці супрацоўніка адміністрацыі.

Апошнія навіны