Спіс «невыязных» пашыраецца
- 15.03.2012, 9:39
(абноўлена) З Беларусі не выпусцілі Жану Літвіну, Міхаіла Янчука і Андрэя Бандарэнку.
Як паведамляе «Салідарнасць», Жане Літвіной памежнікі патлумачылі, што яна знаходзіцца ў спісе асоб, для якіх выезд з краіны часова абмежаваны. Старшыні БАЖ паставілі штамп у пашпарт «У выездзе адмоўлена». Літвіной сказалі, што такое рашэнне прыняла міліцыя.
Сёння ўначы праваабаронца Андрэя Бандарэнка знялі ў Брэсце з цягніка Менск-Варшава. Прычын адмовы ў выездзе не патлумачылі.
Таксама стала вядома, што ноччу 15 сакавіка з краіны не выпусцілі журналіста БЕЛСАТ Міхаіла Янчука.
Раней у выездзе з Беларусі было адмоўлена шэрагу грамадскіх і палітычных дзеячаў.