BE RU EN

Мірон павіншаваў беларусаў з Днём Канстытуцыі (Фота)

  • 15.03.2012, 11:07

Нацыянальны сцяг быў вывешаны ў Віцебску.

Бел-чырвона-белы сцяг лунаў над ажыўленай вуліцай Максіма Горкага, каля чыгуначнага пуцеправода ў прамысловым раёне горада, перадае «Радыё Свабода».

Па словах віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды, да сцяга была прымацаваная цыдулка з такім тэкстам:

«Гарантам нашай незалежнасці з'яўлялася легітымная канстытуцыя 1994 года. Антыканстытуцыйны пераварот у лістападзе 1996 года быў д'ябальскай падрыхтоўкай да аншлюсу Беларусі. Пакуль не позна, трэба аб'яднаць усе беларускія сілы пад сцягам легітымнай Канстытуцыі 1994 года. Мірон».

Апошнія навіны