Беларускія падгузнікі хутка з'явяцца на прылаўках
- 15.03.2012, 11:12
Урад абяцае, што яны будуць якаснымі і недарагімі.
У ліпені гэтага года прыватнае прадпрыемства пачне серыйную вытворчасць дзіцячых падгузнікаў ў Магілёве. Гэта будзе першая ў Беларусі сучасная вытворчасць па выпуску падгузнікаў. Чакаецца, што кожны год тут будуць вырабляць 112 млн. штук прадукцыі - гэтага павінна хапіць на патрэбы ўсіх бацькоў краіны. Частку падгузнікаў плануюць нават экспартаваць.
Абяцаюць, што па якасці беларускія падгузнікі будуць адпавядаць замежным аналагам, а па кошце яны будуць даступнымі.
Як раней распавядала «Комсомольская правда», пасля крызісу ўрад Беларусі зацвердзіў пералік вытворчасці імпартазамяшчальных тавараў, адказваць за пастаўку якіх будуць міністэрства і ведамствы. Канкрэтна за пракладкі адказным прызначаўся Менгарвыканкам.