BE RU EN

Сяргею Каваленку пагражаюць прымусовым кармленнем

  • 16.03.2012, 11:42

Лідзія Каваленка, маці палітвязня, наведала ізалятар на Валадарскага.

Сустрэчу з сынам ёй не дазволілі. Яна бачылася з прадстаўнікамі адміністрацыі і з лекарам Рэспубліканскай турэмнай лякарні, перадае «Радыё Свабода».

Лекары не назваліся, але сказалі, што ў лякарню яго не пакладуць. Лідзія Каваленка звярталася да іх як маці, прасіла пакласці Сяргея ў лякарню і спасылалася на закон, што яна, як маці, мае права настойваць на тэрміновым шпіталяванні ў сувязі з медыцынскімі паказаннямі, але ёй адмовілі. Сказалі, што ягоным лекаваннем зоймуцца сёння ж на Валадарцы. У сувязі з гэтым Лідзія Каваленка мяркуе, што да яго будзе прымененае прымусовае кармленне.

Ніякай іншай медыцынскай дапамогі яму пакуль не аказвалі. Дакладнай інфармацыі аб стане Сяргея Каваленкі маці не мае. Лідзія Каваленка лічыць, што Сяргею патрэбнае менавіта шпіталізацыя ў грамадзянскай лякарні, сталы нагляд лекараў і кваліфікаваны выхад з галадоўкі.

Лідзія Каваленка едзе ў Дэпартамент выканання пакаранняў, каб там паўтарыць гэтыя хадайніцтвы і дамагчыся шпіталізацыі Сяргея Каваленкі.

Віцебскі актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка абвясціў галадоўку 19 снежня, потым рабіў перапынак, а бесперапынна трымае яе ад 8 лютага. Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і 1 месяц калоніі агульнага рэжыму за парушэнне ўмоваў так званай «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешванне ў цэнтры Віцебска на навагодняй ёлцы бел-чырвона-белага сцяга. Такім чынам ён пратэстуе супраць прысуду. Па стане на 12 сакавіка Сяргей Каваленка важыў 51 кілаграм, тэмпература цела была 35,2 градуса.

Апошнія навіны