BE RU EN

Кошты на прадукты харчавання выраслі на 124,5%

  • 16.03.2012, 16:02

Кошты харчовых тавараў у Беларусі за студзень-люты 2012 года, у адносінах да аналагічнага перыяду 2011 года, выраслі на 124,5%.

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстаце).

У лютым 2012 года, у параўнанні з лютым 2011 года, кошты на прадукты харчавання павялічыліся на 123,9%, у параўнанні са студзенем 2012 года - на 1,6%, у параўнанні са снежнем 2011 года - на 3,9%. Змяненне коштаў прадуктаў харчавання ў лютым, у параўнанні з папярэднім месяцам, дало 0,81% прыросту зводнага індэкса спажывецкіх коштаў.

Паводле інфармацыі Белстата, кошт мінімальнага набору прадуктаў харчавання ў лютым 2012 года, у параўнанні са студзенем бягучага года, павялічыўся на 3%, снежнем 2011 года - на 4,7%, лютым 2011 года - у 2,4 разы.

Апошнія навіны