У Гданьску запалілі свечкі ў памяць аб Кавалёве і Канавалаве (Фота)
- 19.03.2012, 17:45
19 сакавіка ў Гданьску, каля будынка генеральнага консульства Беларусі, былі запаленыя свечкі ў памяць аб пакараных.
Акцыю правялі беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Гданьску, перадае БелаПАН.
«Акрамя беларусаў, якія жывуць і навучаюцца тут, да акцыі далучыліся палякі, - паведаміў актывіст руху «За Свабоду» студэнт мясцовага універсітэта Зміцер Сцепанец. - Яны даведаліся аб выкананні прысуду з польскіх СМІ і досыць востра ўспрынялі расстрэл абвінавачаных у тэракце. Смяротнае пакаранне, як мера пакарання, недапушчальная. Правядзеннем акцыі мы хацелі паказаць, што, як і многія беларусы, сумняемся ў вінаватасці пакараных. Занадта ўсё хутка адбылося - арышт, следства, суд і прывядзенне прысуду ў выкананне, шмат белых плям у гэтай справе».