ААН працягне разгляд справы Кавалёва
- 20.03.2012, 10:45
Камітэт па правах чалавека ААН выказаў сур'ёзную заклапочанасць пакараннем смерцю Уладзіслава Кавалёва, чыя справа зараз знаходзіцца на яго разглядзе.
Абвінавачаны ў тэракце звярнуўся ў Камітэт са сцвярджэннем аб несправядлівасці суду і аб тым, што ён быў вымушаны прызнаць сваю віну, нагадвае сайт ААН (пераклад - charter97.org).
«Пазіцыя Камітэта па правах чалавека дакладная - правёўшы гэтую кару, Беларусь здзейсніла сур'ёзныя парушэнні сваіх юрыдычных абавязальніцтваў, - сказаў старшыня камітэта Зонке Занэле Маёдзіна. - Гэта адбываецца не ў першы раз, у 2010 і 2011 гадах таксама былі пакараныя людзі, чые справы знаходзіліся ў той час на разглядзе Камітэта. Мы асуджаем гэтыя абуральныя парушэнні абавязальніцтваў па выкананні правоў чалавека, якія ўзяла на сябе Беларусь».
Камітэт папрасіў беларускія ўлады прыпыніць выкананне прысудаў Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву да разгляду справы. Такія запыты з'яўляюцца абавязковымі з пункту гледжання міжнароднага права. Разгляд справы Уладзіслава Кавалёва будзе працягнуты, нягледзячы на выкананне пакаранне.