BE RU EN

Amnesty International заклікала выдаць сваякам целы пакараных

  • 20.03.2012, 11:30

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла пакаранне смерцю грамадзянаў Беларусі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Праваабаронцы таксама заклікалі Менск выдаць целы пакараных сваякам для пахавання, гаворыцца ў паведамленні на сайце арганізацыі.

«Нягледзячы на ​​публічныя заявы аб намерах адмяніць смяротнае пакаранне, беларускія ўлады працягваюць выносіць смяротныя прысуды і прыводзіць іх у выкананне. Аляксандр Лукашэнка павінен неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. Улады Беларусі таксама павінныя выдаць целы двух пакараных іхнім сем'ям», - гаворыцца ў заяве дырэктара Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Джона Далусена (John Dalhuisen).

Апошнія навіны