У Празе падтрымалі сем'і Канавалава і Кавалёва (Фота)
- 20.03.2012, 11:50
Учора ў Празе прайшла акцыя салідарнасці з сем'ямі расстраляных у Беларусі маладых людзей.
Людзі сабраліся ля амбасады Беларусі ў Чэхіі з кветкамі і свечкамі, каб выказаць свой смутак і падтрымку сем'ям забітых маладых людзей, паведамляе сайт ffight.org.