BE RU EN

Алена Каваленка: «Сын плача, кажа, што бацька не вернецца»

  • 20.03.2012, 15:11

Родныя палітвязня Сяргея Каваленкі дамагаюцца яго пераводу ў грамадзянскую лякарню з турмы на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Кіраўніцтва КХП БНФ імкнецца выратаваць свайго актывіста з дапамогай міжнародных структур, перадае «Радыё Свабода».

Сям'я Сяргея Каваленкі занепакоеная яго прымусовым вывадам з галадоўкі. Асабліва цяжка ўспрыняў сітуацыю з татам Валік - 7-гадовы сын Сяргея Каваленкі, які пабываў у турме на спатканні.

«Сын вельмі хвалюецца: плача, кажа, што бацька не вернецца, бо ён ужо ляжачы. Вельмі нервуецца. Спачатку трымаў усё ў сабе, а потым ужо сёння ранкам у яго пачалася гістэрыка», - распавяла жонка палітвязня Алена.

Сваякі дамагаюцца ад турэмнага кіраўніцтва пераводу Сяргея ў грамадзянскую лякарню. Гэтага не робяць спецыяльна, перакананая маці Сяргея - Лідзія Каваленка:

«Калі яны ўзяліся яго ратаваць, то хай ратуюць як трэба, як след. Яго трэба перавесці ў рэанімацыю, але ім сорамна паказаць у лякарні, у якім стане знаходзіцца мой сын. Таму яго і ізалююць ад грамадства і ад людзей».

Апошнія навіны