BE RU EN

Сікорскі: Санкцыі пашыраць, калі не вызваляць палітвязняў

  • 21.03.2012, 21:00

Еўразвяз пашырыць санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму, калі палітвязні ў краіне не будуць вызваленыя.

Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на прэс-канферэнцыі ў Берліне 21 сакавіка, перадае БелаПАН.

Мы спадзяемся, што палітычныя зняволеныя будуць вызваленыя. Калі не, ЕЗ будзе вымушаны ўвесці чарговыя санкцыі, - цытуе кіраўніка МЗС Польскае агенцтва друку.

Сікорскі ўдзельнічаў у Берліне ў трохбаковай сустрэчы з кіраўнікамі нямецкага і расейскага знешнепалітычных ведамстваў Гіда Вестэрвеле і Сяргеем Лаўровым.

Нагадаем, 28 лютага беларускія ўлады рэкамендавалі кіраўніку прадстаўніцтва Еўразвяза Майры Моры і амбасадару Польшчы Лешаку Шарэпку выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый. У Менск для кансультацый былі адкліканыя сталы прадстаўнік Беларусі пры Еўразвязе Андрэй Еўдачэнка і амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак. У адказ краіны ЕЗ адклікалі сваіх амбасадараў з Менска.

Рада ЕЗ разгледзіць спіс беларускіх прадпрыемстваў і бізнесмэнаў, да якіх могуць быць ужытыя санкцыі, у Брусэлі 23 сакавіка.

Апошнія навіны