BE RU EN

Шакуцін баіцца санкцый як агню

  • 22.03.2012, 9:47

Старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор» Аляксандр Шакуцін абураны тым, што можа патрапіць пад санкцыі Еўразвяза як бізнесмэн, які фінансава падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.

- Гэта дыктатарскія рашэнні, - заявіў Аляксандр Шакуцін «Белгазете». - Яшчэ ў Савецкім Саюзе я змагаўся з падобнымі абмежавальнымі мерамі. А сёння ЕЗ паводзіцца гэтак жа, як Палітбюро тады. У Еўропе хапае сваіх праблем, але яны хочуць, каб і ў нас было дрэнна... Я часта бываю ў Літве. Літоўцы глядзяць на Беларусь як на выратаванне. Таму што самі яны не дадуць такіх аб'ёмаў продажаў сваім гандлёвым сеткам, рэстаранам, кафэ, курортам і г.д.

Каментар кіраўніка «Амкадора» ашаламляльна кантрастуе з публічнай рэакцыяй кіраўніка групы кампаній «Трайпл». Як нагадвае «Салідарнасць», Юрый Чыж заявіў аб магчымых санкцыях з боку ЕЗ: «Гэтая тэма для мяне не варта выедзенага яйка. Гэта для мяне не праблема».

Што да словаў Аляксандра Шакуціна, то асабліва ўражвае ягоная ўпэўненасць у лёсавызначальнай ролі беларусаў датычна лёсу літоўцаў. Нашыя суайчыннікі, вядома, рэгулярна ўносяць свой уклад у эканоміку суседзяў - асабліва ў знакамітым гандлёвым цэнтры «Акропаліс». Аднак не варта ўсё ж такі забываць на тое, што ў Літве ўзровень жыцця істотна вышэйшы, чым у Беларусі (сярэднія заробкі, адпаведна, 630 і 270 еўра). Так што, нам бы не на ролю выратавальнікаў прэтэндаваць, а ўласны дабрабыт падняць хоць крыху вышэй за плінтус...

Апошнія навіны