Расейскі палітык: Лукашэнка асуджаны, як Кадафі
- 23.03.2012, 12:37
Расейскія эксперты і палітыкі лічаць лагічным узмацненне жорсткасці санкцый супраць Лукашэнкі.
«Адносіны Беларусі з Еўропай беззваротна сапсаваныя. Логіка бакоў зразумелая. Наступным крокам хутчэй за ўсё стане ўзмацненне жорсткасці эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі з боку ЕЗ», - сказаў у інтэрв'ю dp.ru дырэктар Міжнароднага інстытута палітычнай экспертызы, палітолаг Яўген Мінчанка.
На думку дырэктара Інстытута праблем глабалізацыі Міхаіла Дзялягіна ўзмацненне жорсткасці «невыязных» санкцый не паўплывае на сітуацыю.
«На адносіны з ЕЗ гэта ніяк не паўплывае, таму што Лукашэнка ўжо асуджаны. Гэтаксама, як і Кадафі», - адзначыў ён.