Апазіцыянераў напярэдадні Дня Волі саджаюць на суткі
- 23.03.2012, 14:00
(абноўлена) У судзе Маскоўскага раёна Менска разгледзелі адміністрацыйныя справы затрыманых учора ўвечары актывістаў Мікалая Дземідзенкі, Анастасіі Шулейка і Міхаіла Костка.
На актывіста «Маладога Фронту» Мікалая Дземідзенкі быў складзены пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Ягоную справу разгледзеў суддзя Юрый Сезін, вынік - 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Анастасію Шулейка асудзіла Мотыль Тацяна, піша ПЦ «Вясна».
Яна таксама разглядала справу Міхаіла Костка. Актывістаў абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП) - узняцці сцяга ў гандлёвым цэнтры «Сталіца». Абодвум вынеслі прысуд у 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
Супрацоўнікі міліцыі, якія дзяжурылі ў памяшканні суда, чынілі перашкоды тым, хто хацеў трапіць на судовыя разбіральніцтвы. У прыватнасці, на другі паверх суда доўгі час нікога не прапускалі.