BE RU EN

Каваленку перавядуць у «псіхушку»

  • 23.03.2012, 16:16

Па словах жонкі Сяргея Каваленкі, яго хочуць перавесці ў Віцебскую абласную псіхіятрычную лякарню ў пасёлку Віцьба.

«Аб гэтым мне паведаміў асабіста начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў Сяргей Працэнка», - сказала «Народнай волі» Алена Каваленка. Мне стала вядома, што майго мужа аглядаў грамадзянскі лекар-псіхіятр, які прыняў рашэнне аб тым, што Сяргея трэба пакласці ў псіхіятрычнае аддзяленне. Раней мне казалі, што такое рашэнне будзе прымаць медыцынская камісія, а вось зараз высвятляецца, што ўсё вырашыў адзін доктар. Прозвішча спецыяліста, які аглядаў Сяргея, у Дэпартаменце выканання пакаранняў мне не паведамілі, згодна з якім медыцынскім заключэннем такое рашэнне прынятае - таксама невядома. У ДВП мне сказалі толькі, што мужа могуць перавесці ў псіхіятрычнае аддзяленне Віцебскай абласной лякарні на наступным тыдні...»

Атрымаць каментар у Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС Беларусі пакуль не атрымалася.

Нагадаем, што палітвязень больш за месяц трымае галадоўку пратэсту.

Апошнія навіны