Марголін: «Узгодненая пазіцыя ЕЗ - самае дарагое»
- 23.03.2012, 16:50
«Невыязны» намеснік старшыні АГП пракаментаваў прыняцце ЕЗ санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.
«Пакуль мы не ведаем, што гэта за кампаніі і якое значэнне яны маюць для беларускага эканамічнага рынку. Але не гэта самае важнае. Галоўнае тое, што мы ўсе бачылі, як у апошнія два тыдні ішла такая ўпартая, схаваная барацьба. Беларускія ўлады задзейнічалі ўсе магчымасці, каб не дапусціць прыняцця гэтых санкцый. І нават былі такія чуткі, што амбасадары вернуцца ў Беларусь у бліжэйшыя дні.
І тое, што гэтага не здарылася і што ўсё ж такі 27 краін (а гэта вельмі шмат) занялі ўзгодненую пазіцыю, - гэта нашмат даражэй таго, хто канкрэтна трапіў у гэты спіс», - сказаў Леў Марголін «Радыё Свабода».