Няма грошай на стыпендыі?
- 23.03.2012, 18:10
Студэнтам Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта затрымліваюць выплату стыпендый.
Як паведамілі charter97.org студэнты, установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт» трэці дзень не выплочвае стыпендыі. Адміністрацыя тлумачыць гэта тым, што «ў бюджэце няма грошай».
Верагодна, мізэрныя студэнцкія стыпендыі сышлі на выплату заробкаў міліцыянтам і супрацоўнікам спецслужбаў. Ім таксама патрэбныя грошы.