BE RU EN

Алена Каваленка просіць патрыярха Кірыла выратаваць ейнага мужа

  • 26.03.2012, 10:38

Жонка галадоўніка Сяргея Каваленкі звярнулася да Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

У лісце Алена Каваленка просіць патрыярха звярнуцца да Лукашэнкі, каб той праявіў хрысціянскую міласэрнасць і гуманнасць у дачыненні да чалавека пры смерці, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Алена Каваленка адзначае, што Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі ейнага мужа зняволеным па палітычных матывах за выказванне сваіх поглядаў і грамадзянскай пазіцыі.

- Сваёй галадоўкай Сяргей Каваленка дамагаецца таго, каб яму аказалі кваліфікаваную медыцынскую дапамогу ў грамадзянскай лякарні, знялі з яго несправядлівыя абвінавачванні і вызвалілі з турмы. Калі ягоная просьба будзе задаволеная ўладамі, ён гатовы спыніць галадоўку, - піша Алена, дадаючы, што турэмная адміністрацыя адмаўляецца шпіталяваць зняволенага ў грамадзянскую лякарню. - Зараз выкананне гэтай умовы залежыць ад волі Лукашэнкі.

Жонка галадоўніка адзначае, што патрыярх Кірыл з'яўляецца «непераўзыдзеным аўтарытэтам» для беларускага кіраўніка і просіць яго заступіцца за Сяргея Каваленку і пасадзейнічаць выратаванню ягонага жыцця.

Апошнія навіны