BE RU EN

«Дынама-Менск» у разгубленасці ад санкцый

  • 26.03.2012, 17:12

Футбольны клуб чакае з гэтай нагоды тлумачэнняў ад УЕФА.

«Зараз вельмі цяжка хоць нейкім чынам пракаментаваць дадзеныя санкцыі, паколькі незразумела, у якой форме і як яны будуць працаваць менавіта ў дачыненні да футбольнага клуба. Мы звярнуліся ў беларускую федэрацыю футбола з просьбай атрымаць хоць нейкія тлумачэнні ад УЕФА з нагоды гэтых санкцый. Няхай нам хоць бы растлумачаць, што нам цяпер можна, а што нельга. Так што давайце дачакаемся адказу з УЕФА», - паведамілі БелаПАН у прэс-службе ФК «Дынама-Менск».

Нагадаем, футбольны клуб уключаны ў спіс арганізацый, супраць якіх Еўразвяз 23 сакавіка ўвёў эканамічныя санкцыі. Ён фігуруе сярод 18 кампаній, датычнасць да якіх мае алігарх Юрый Чыж, старшыня назіральнага савета «Дынама-Менск».

Апошнія навіны