Прафсаюз Мазырскага НПЗ пагражае судом за санкцыі
- 27.03.2012, 9:40
Прафсаюз Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода абмеркаваў свае дзеянні «ва ўмовах еўрабайкота».
Пра гэта паведаміў першы канал беларускага тэлебачання.
На прафсаюзным сходзе прадпрыемства былі абмеркаваныя санкцыі Еўразвя за. Паводле БТ, працаўнікі казалі, што ў выніку валютная выручка, якую атрымлівае прадпрыемства, скончыцца, а ўвесь сацыяльны пакет будзе замарожаны.
Сябры прафсаюза збіраюцца адстойваць свае правы ў судзе.
«Яны збіраюцца заклікаць да адказнасці тых, хто выступае за ўвядзенне санкцый супраць беларускага народа», - паведаміла беларускае тэлебачанне.
Раней прафсаюзная арганізацыя наваполацкага «Нафтана» у сваёй заяве асудзіла заклікі кіраўнікоў асобных апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх арганізацый прымяніць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі і байкатаваць тавары прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу. У заяве пералічаныя асобы, якія «заклікаюць да ўвядзення санкцый супраць прадпрыемстваў і байкоту беларускіх тавараў». Гэта «Івашкевіч, Ус (экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі), Калякін (старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет»), Атрошчанкаў (каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь») і іншыя «актывісты».
Абшчына пагражае падаць пазоў у суд аб кампенсацыі страт, якія могуць мець працаўнікі «Нафтану» з-за ўвядзення эканамічных санкцый з боку еўрапейскіх краін.