BE RU EN

Месцазнаходжанне Сяргея Каваленкі невядомае

  • 27.03.2012, 10:49

27 сакавіка адвакату Сяргея Каваленкі паведамілі ў віцебскай калоніі «Віцьба-3», што «такога асуджанага ў калонію не прывозілі».

Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» жонка палітвязня Алена Каваленка.

Сваякі Каваленкі спрабуюць высветліць, дзе ён знаходзіцца. У калоніі «Віцьба-3» кажуць, што ў апошнім этапе, які прыбыў у калонію, Сяргея Каваленкі не было.

Атрымаць інфармацыю ў Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС патэлефоне ў сваякоў не атрымалася.

Па звестках з менскага ізалятара на вуліцы Валадарскага Каваленку вывезлі этапам у ноч на 26 сакавіка і нібыта накіравалі ў «Віцьбу-3».

Сяргей Каваленка да этапу трымаў галадоўку пратэсту супраць незаконнага прысуду.

Актывіста КХП БНФ прысудзілі да 2 гадоў і 1 месяца калоніі за парушэнне адбыцця хатняй «хіміі» пасля таго, як ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на ёлцы ў Віцебску.

Апошнія навіны