У Віцебску - зноў сцяг салідарнасці з палітвязнямі (Фота)
- 27.03.2012, 11:19
Бел-чырвона-белы сцяг быў вывешаны на чыгуначным мосце, над шашой, дзе ходзіць грамадскі транспарт.
Па сведчаннях актывістаў «Еўрапейскай Беларусі», сцяг правісеў каля гадзіны, і за гэты час яго ўбачылі многія жыхары Віцебска. Потым сцяг знялі міліцыянты, перадае «Радыё Свабода».