BE RU EN

Генпракуратура пагражае «жорсткай адказнасцю» за заклік да санкцый

  • 28.03.2012, 9:40

Улады Беларусі дэманструюць страх перад санкцыямі ЕЗ.

У эфіры першага беларускага тэлеканала начальнік упраўлення Генпракуратуры Павел Радзівонаў зрабіў заяву адносна заклікаў да ўвядзення санкцый.

«Падобныя выказванні не могуць ставіцца да разраду нявіннай думкі аб сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Магчымыя дыскрымінацыйныя меры ў адносінах да прадпрыемстваў РБ могуць аказаць негатыўны ўплыў на розныя пласты беларускага грамадства. На рабочых і служачых, на пенсіянераў, інвалідаў, дзяцей. І з пункту гледжання нацыянальнага заканадаўства такія дзеянні з боку безадказных асоб на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь кваліфікуюцца з пункту гледжання Крымінальнага кодэкса РБ і за іх прадугледжаная дастаткова жорсткая адказнасць».

Гэтая заява зробленая ў сувязі з выклікам 27 сакавіка ў Генпракуратуру Віктара Івашкевіча. Апазіцыйнага палітыкі абвінавацілі ў «падрыве дзяржсуверэнітэта» за заклік да санкцый за парушэнне краінай правоў чалавека.

Апошнія навіны