Анастасія Шулейка выйшла на волю пасля 5 сутак арышту
- 28.03.2012, 12:18
27 сакавіка ў 20.20 актывістка «Маладога фронту» Анастасія Шулейка вызваленая з ізалятара на Акрэсціна.
Дзяўчына была затрыманая 22 сакавіка за акцыю з нацыянальным сцягам у ГЦ «Сталіца», на наступны дзень была асуджаная ў судзе Маскоўскага раёна па артыкуле 23.34 (удзел у несанкцыянаванай акцыі) і атрымала 5 сутак арышту, паведамляе прэс-служба «Маладога фронту».