BE RU EN

Дзмітрыю Мядзведзеву распавядуць пра спіс «невыязных» беларусаў

  • 30.03.2012, 14:56

Расейскае кіраўніцтва павіннае ведаць аб чарговым факце парушэння правоў чалавека ў суседняй краіне.

Сябар Савета па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека пры прэзідэнце Расеі Валянцін Гефтэр назваў беларускі «спіс невыязных» парушэннем правоў чалавека і прававым нігілізмам з боку дзяржавы. Ён паабяцаў падрыхтаваць і перадаць прэзідэнту Расеі інфармацыю на гэты конт, перадае «Еўрарадыё».

«Ёсць падставы турбавацца з нагоды чарговага абмежавання правоў сваіх людзей з боку беларускай дзяржавы. І пра гэта неабходна праінфармаваць і расейскую дзяржаву, і расейскія ўлады, і расейскае грамадства. І я думаю, што мы гэта будзем рабіць па вяртанні дадому», - сказаў Валянцін Гефтэр.

Расейскі праваабаронца назваў сфальсіфікаванымі прычыны, па якіх апазіцыйных палітыкаў, незалежных журналістаў і праваабаронцаў уносяць у спіс «невыязных». Асаблівую занепакоенасць ён выказаў з нагоды таго, што людзей, якія едуць з Беларусі ў Расею, пачалі затрымліваць па надуманых прычынах. Пры гэтым закрытай мяжы ў Беларусі і Расеі няма. І на гэта Гефтэр абяцае звярнуць асаблівую ўвагу расейскага кіраўніцтва.

Апошнія навіны