BE RU EN

Знешні дзярждоўг павялічыўся да $11,9 мільярда

  • 30.03.2012, 15:15

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 сакавіка 2012 года склаў $11,9 млрд., то бок павялічыўся з пачатку года на $100,2 млн.

Рост знешняга дзяржаўнага доўгу ў 2012 годзе забяспечаны атрыманнем сродкаў па крэдытах МБРР і банкаў КНР, паведамляе АФН.

Унутраны дзяржаўны доўг з пачатку года знізіўся на Br0,3 трлн., то бок па стане на 1 сакавіка 2012 года склаў Br17,6 ​​трлн. пры ўсталяваным ліміце Br34 трлн.

Памяншэнне ўнутранага дзярждоўгу абумоўленае пагашэннем дзяржаўных каштоўных папер і ўмацаваннем курсу нацыянальнай валюты.

Апошнія навіны