BE RU EN

На пытанне аб «невыязных» Жадобін кінуў слухаўку

  • 30.03.2012, 18:08

Падчас прамой лініі Юрый Жадобін не адказаў на пытанне, чаму «невыязных» апазіцыянераў абвінавачваюць ва ўхіленні ад вайсковай службы.

Карэспандэнт «Нашай Нівы» даведаўся, што 30 сакавіка з 10.00 да 11.00 міністр абароны Юрый Жадобін праводзіць прамую тэлефонную лінію.

Журналісты вырашылі высветліць у чыноўніка, чаму журналістаў і грамадскіх дзеячаў непрызыўнога ўзросту абвінавачваюць ва ўхіленні ад прызыву на ваенную службу. І па гэтай прычыне не выпускаюць за мяжу.

Датэлефанавацца да Юрыя Жадобіна было няпроста. Калі ж на іншым канцы пачулася: «Міністр абароны слухае...», папрасілі яго растлумачыць сітуацыю.

Пасля агучанага пытання мужчынскі голас папрасіў хвілінку пачакаць. А праз некалькі секунд у слухаўцы пачуліся кароткія гудкі.

Магчыма, праблемы на лініі? Набіраем нумар яшчэ і яшчэ. З разы 10. Адказаў міністр Жадобін. Ізноў задаем пытанне. Але ў слухаўцы ізноў пайшлі кароткія гудкі.

Тэлефанаваць трэці раз міністру абароны з нязручным пытаннем не сталі.

Апошнія навіны