У цэнтры Менска ўводзяць аднабаковы рух
- 5.03.2012, 11:58
Праблема практычна ўсіх вялікіх гарадоў Беларусі - гістарычны цэнтр.
З-за старой забудовы пашырыць вуліцы або знайсці месца для новай паркоўкі вельмі складана, а часцей за ўсё проста немагчыма. Гарадскія ўлады змагаюцца з гэтым рознымі спосабамі: будуюць гарадскія акруговыя кольцы, забараняюць уезд у цэнтральную частку населеных пунктаў вялікагрузных аўтамабіляў і інш. Адным з варыянтаў памяншэння нагрузкі на цэнтральныя вуліцы з'яўляецца ўвядзенне аднабаковага руху, паведамляе інтэрнэт-партал «Бізнес Лідэр».
Так, на адной з цэнтральных вуліц сталіцы Беларусі - вуліцы Энгельса - ДАІ збіраецца ўвесці аднабаковы рух (на ўчастку паміж вуліцамі Кірава і Ульянаўскай). Такім чынам аўтаінспектары хочуць стварыць нармальныя ўмовы для руху аўтатранспарту, бо з адкрыццём тут 2-й гарадской лякарні ва ўвесь рост устала праблема паркоўкі. Пасля ўвядзення аднабаковага руху адзін бок вуліцы можна будзе аддаць пад стаянку «елачкай» - аўто будуць паркавацца пад кутом 45 градусаў да тратуары, што павысіць колькасць стаяначных месцаў.
Аб даце ўвядзення аднабаковага руху на гэтым участку вуліцы Энгельса ДАІ паведаміць загадзя.