BE RU EN

Жонку Лябедзькі не ўпускаюць у Беларусь

  • 7.03.2012, 17:14

На прапускным пункце «Каменны Лог» пры вяртанні з Літвы затрыманая Святлана Лябедзька, жонка лідэра Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоля Лябедзькі.

«Вось ужо паўгадзіны, як у Святланы забралі дакументы, і ўсе яе спробы атрымаць хоць нейкую інфармацыю, тлумачэнне таго, што адбываецца, натыкаюцца на адказ: чакайце, аб рашэнні вам паведамяць, - распавёў ucpb.org лідэр АГП. - Такое ўражанне, што гэта проста нейкая спецаперацыя - інакш назваць тое, што адбываецца я не магу».

Нагадаем, што раніцай самога палітыка не выпусцілі з Беларусі, што прымусіла казаць аб існаванні «чорных спісаў» невыязных беларускіх апазіцыянераў. Раней улады заяўлялі, што гатовыя забараніць выезд з краіны актывістам апазіцыі, якія заклікаюць да ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць беларускай дыктатуры.

Апошнія навіны