«Белаграпрамбанк» і Raiffeisen Bank Polska SA падпісалі пагадненне
- 10.04.2012, 15:20
ААТ «Белаграпрамбанк» і Raiffeisen Bank Polska SA падпісалі генеральнае крэдытнае пагадненне.
Як паведамілі ў банку, пагадненне заключанае ў мэтах задавальнення ўзрослай цікавасці з боку кліентаў ААТ «Белаграпрамбанк» да фінансавання за кошт замежных крэдытных ліній знешнегандлёвых кантрактаў, контрагентамі па якіх выступаюць экспарцёры прамысловага абсталявання і паслуг з Польшчы.
Падпісанне генеральнага крэдытнага пагаднення пашырае магчымасці ААТ «Белаграпрамбанк» па прыцягненні звязаных рэсурсаў на фінансавым рынку Польшчы.