BE RU EN

«Уралкалій» зноў хоча купіць «Беларуськалій»

  • 12.04.2012, 10:04

Расейская кампанія не адмовілася ад планаў набыцця кантрольнага пакета акцый беларускага прадпрыемства.

Аб гэтым паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера (пераклад - charter97.org).

«Кампанія працягвае ўважліва сачыць за развіццём здабычы мінеральных угнаенняў у Беларусі і, у першую чаргу, «Беларуськаліем», сказаў ён.

Разам з тым, Баўмгертнер адзначыў, што пакуль не атрымліваў ад беларускіх уладаў інфармацыі пра гатоваасць да перамоваў аб продажы.

Нагадаем, у мінулым годзе расейская кампанія ўжо вяла перамовы па набыцця кантрольнага пакета акцый «Беларуськалія», але ўгода не адбылася. Незалежныя эксперты палічылі суму ў 30 мільярдаў даляраў, у якую ацаніў прадпрыемства Лукашэнка, завышанай.

Апошнія навіны