Міліцыянт са «справы Канавалава» патрапіў за краты
- 12.04.2012, 12:02
Віталя Рагачоўскага асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі.
Аб гэтым паведаміла Беларускае тэлебачанне ў фільме «Метро», прысвечаным тэракту ў менскім метрапалітэне, перадае «Еўрарадыё».
Асуджаны міліцыянт стаяў на ўваходзе на станцыю метро «Фрунзенская» 11 красавіка 2011 года. Побач з ім нібыта праходзіў Дзмітрый Канавалаў з сумкай, гэта можна ўбачыць на відэа з камер назірання, але міліцыянт не звярнуў на яго ўвагі. За гэта на яго завялі асобную крымінальную справу. 1 лютага 2012 года яго асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі.