BE RU EN

Апазіцыянераў аштрафавалі за ўскладанне кветак

  • 12.04.2012, 14:50

Анастасію Шулейка аштрафавалі на 2 мільёны, Юрыя Ходаса - на 1,5.

Адміністрацыйную справу Шулейка разглядала суддзя Марына Запаснік, справу Ходаса - Міхаіл Хома.

Справы супраць актывістаў суддзі пачалі разглядаць пасля таго, як журналістаў і праваабаронцаў выдалілі з будынка суда Ленінскага раёна, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, 11 красавіка ў Менску падчас адкрыцця мемарыяльнага знака «Рака памяці», прысвечанага ахвярам тэракту ў метро, супрацоўнікі міліцыі затрымалі моладзевых актывістаў. На іх склалі пратаколы за «нецэнзурную лаянку».

Апошнія навіны